BE RU EN

«Савет рэспублікі» разгледзіць адыёзныя папраўкі

  • 18.10.2011, 11:57

Чарговае пасяджэнне сесіі павіннае адбыцца 21 кастрычніка.

Сумна вядомыя заканадаўчыя акты Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» патрапілі ў парадак дня сёмай сесіі «савета рэспублікі» «нацыянальнага сходу» Рэспублікі Беларусь.

Звесткі аб гэтым ўтрымліваюцца ў Пастанове прэзідыума Савета Рэспублікі № 722 ад 17 кастрычніка 2011 года. Чарговае пасяджэнне сесіі павіннае адбыцца 21 кастрычніка. Закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у закон РБ «Аб органах дзяржаўнай бяспекі РБ» на парадку дня сесіі няма.

Між тым, па словах дэпутата «палаты прадстаўнікоў» Уладзіміра Маёрава, 17 кастрычніка «народныя выбраннікі» вярнуліся са сваіх выбарчых акругаў, і з гэтага дня пачынаецца іхняя праца. Магчыма, сёння стане вядома, калі «дэпутаты» разгледзяць праект закона аб спецслужбах, паведамляе «Еўрарадыё».

Апошнія навіны