BE RU EN

Будаўнікі бягуць з Беларусі

  • 26.10.2011, 10:36

У Беларусі працягвае скарачацца афіцыйная колькасць будаўнікоў.

Тэндэнцыя пагоршылася ў верасні, пра што сведчаць лічбы, прыведзеныя ў справаздачы, размешчанай сёння на сайце Белстата.

За студзень-верасень у сферы будаўніцтва прынята на працу 86 860 супрацоўнікаў, а звольнена па розных прычынах 106 122 чалавекі. Такім чынам, розніца склала больш за 19 тысяч чалавек, прычым толькі за верасень будаўнікоў стала менш на 7,5 тысяч.

Ва ўсіх галінах эканомікі з агульнай колькасці звольненых 7,7% пазбавіліся працы за прагул і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны, 0,9% - у сувязі са скарачэннем колькасці або штату работнікаў, ліквідацыяй арганізацый.

Як вынікае са справаздачы, у эканоміцы Беларусі ў студзені-верасні 2011 года было занята 4 млн 653 тыс. чалавек. Афіцыйная колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, на канец верасня склала 30,1 тыс. чалавек (0,6% ад эканамічна актыўнага насельніцтва), піша realt.onliner.by.

Апошнія навіны