BE RU EN

У «чорным спісе» 25 сайтаў, сярод іх «Хартыя» (Фота)

  • 3.10.2011, 16:22

У спісе абмежаванага доступу, па дадзеных на кастрычнік бягучага года, знаходзяцца 25 інтэрнэт-сайтаў.

Гэта стала вядома на штогадовай канферэнцыі «Дзелавы інтэрнэт». У «чорны спіс» патрапілі «Хартыя'97», электронны абменнік валют «Пракаповіч», блог Яўгена Ліпковіча ў ЖЖ, «Беларускі партызан», сайт праваабарончага цэнтра «Вясна», а таксама 20 парнаграфічных і экстрэмісцкіх сайтаў, паведамляе «Еўрарадыё».

Нагадаем, «чорны спіс» з'явіўся згодна з пастановай аператыўна-аналітычнага цэнтра ад 29 чэрвеня 2010 года. Доступ да гэтых рэсурсаў недасяжны ў дзяржаўных установах.

Апошнія навіны