За Зміцера Дашкевіча заступіўся чэшскі ПЭН-клуб
- 3.10.2011, 16:28
Чэшскія літаратары патрабуюць спыніць маральны і фізічны ціск, што здзяйсняецца на Зміцера Дашкевіча.
Таксама яны патрабуюць ўсталяваць і пакараць вінаватых у гэтым службовых асоб. Падпісанты патрабуюць прыняць меры па прадухіленні паўтарэння такіх фактаў у будучыні, паведамляе прэс-служба «Маладога фронту».
Ліст накіраваны міністру ўнутраных справаў, у Генпракуратуру, Адміністрацыю прэзідэнта і Дэпартамент выканання пакаранняў. Таксама дзясяткі лістоў у падтрымку палітвязня напісалі прыхаджане розных чэшскіх хрысціянскіх цэркваў.