BE RU EN

Вікторыя Азаранка зноў стала трэцяй ракеткай свету

  • 31.10.2011, 11:08

Такія вынікі новага рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).

Да гэтага наша суайчынніца займала чацвёртую прыступку ў сусветным рэйтынгу. Беларуская тэнісістка паднялася на адну пазіцыю дзякуючы выхаду ў фінал выніковага турніру WTA ў Стамбуле. Нагадаем, што ў спаборніцтвах Азаранка прайграла чэшскай спартоўцы Петры Квітавай.

У выніку Квітава займае ў рэйтынгу WTA другое месца. На першым - датчанка Каралін Вазняцкі.

Апошнія навіны