BE RU EN

Стопард заклікае байкатаваць рэжым Лукашэнкі

  • 31.10.2011, 15:04

«Мы не павінныя весці бізнес са злачынным рэжымам», - заявіў сусветна вядомы драматург.

Драматург Том Стопард заклікаў бізнесменаў сысці з «апошняй дыктатуры Еўропы» пасля таго, як стала вядома, што Deutsche Bank і BNP Paribas следам за Royal Bank of Scotland (RBS) спынілі прадаваць аблігацыі, выпушчаныя Беларуссю, піша The Sunday Times.

«Гэта стане прыкладам іншым, і гэта ўсяляк вітаецца. Беларуская эканоміка заўсёды вяршыла лёс Лукашэнкі. Мы не павінныя весці бізнес са злачынным рэжымам», - заявіў Стопард.

Цяпер, пасля сыходу заходнееўрапейскіх банкаў, беларускімі аблігацыямі займаецца толькі расейскі «Ашчадбанк», тлумачыць аўтар артыкула Кейт Мэнсі.

Deutsche Bank перапыніў супрацоўніцтва з Менскам на мінулым тыдні, пасля петыцыі сем'яў беларускіх палітвязняў і пад ціскам канцлера Германіі Ангелы Меркель. RBS спыніў ўзаемадзеянне з Беларуссю яшчэ ў жніўні.

Апошнія навіны