BE RU EN

Беларускі рубель пачаў зноў падаць

  • 4.10.2011, 12:07

Рынкавы курс беларускага рубля да даляра ЗША па выніках таргоў на дадсесіі Беларускай валютна-фондавай біржы ў аўторак склаў Br7650/$1.

Такім чынам, курс беларускага рубля паслабеў ў параўнанні з панядзелкам на 20 рублёў, або 0,3%.

Еўра вырас з 10320 да 10420 рублёў.

Рынкавы курс беларускага рубля да расейскага таксама паслабеў - на 7 рублёў, або на 3% - да Br241/1 рас.руб.

Нагадаем, кіраўніца Нацбанка Надзея Ермакова заявіла ў панядзелак аб мэтазгоднасці пачатку валютных інтэрвенцый на дадсесіі для прадухілення паслаблення рыначнага курсу беларускага рубля. Яна таксама паведаміла аб магчымай адмове напрацягу месяца-паўтара ад таргоў на дадатковай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы.

Апошнія навіны