BE RU EN

Някляеў атрымаў расейскую паэтычную прэмію

  • 5.10.2011, 11:35

Урачыстая цырымонія адкрыцця Маскоўскага міжнароднага сёмага «Біенале паэтаў» адбылася ў аўторак вечарам у Цэнтры імя Меерхольда ў Маскве.

Як паведамляе карэспандэнт «Інтэрфакса», у межах адкрыцця «тыдня паэтаў» у Маскве быў абвешчаны лаўрэат Вялікі прэміі «Біенале паэтаў», якая традыцыйна ўручаецца на фестывалі за значныя дасягненні ў галіне паэтычнага мастацтва.

У гэтым годзе лаўрэатам прэміі стаў беларускі паэт, кандыдат у прэзідэнты Беларусі Уладзімір Някляеў.

«У сувязі з тым, што Някляеў знаходзіцца пад хатнім арыштам, ён выйшаў на відэасувязь. За яго прэмію атрымаў паэт Дзмітрый Строцаў», - паведаміў «Інтэрфаксу» прэзідэнт фестывалю, упаўнаважаны па правах дзіцяці ў Маскве Яўген Бунімовіч.

Па ягоных словах, У. Някляеву будзе ўручаная грашовая прэмія, бутэлька гарэлкі «Стихотворная», а таксама медаль з партрэтам Восіпа Мандэльштама працы Дзмітрыя Шахоўскага і Алены Мунц, якія сталі аўтарамі помніка А. Мандельштама ў Маскве.

Апошнія навіны