BE RU EN

Галаванава звольнілі за свідравіну?

  • 5.10.2011, 11:59

Дырэктар дэпартамента па геалогіі Мінпрыроды Уладзімір Карпук зрабіў міністру свідравіну задарма — і быў звольнены разам з ім.

Адстаўкі міністра юстыцыі Віктара Галаванава і дырэктара дэпартамента па геалогіі Мінпрыроды Уладзіміра Карпука аказаліся звязаныя паміж сабой. Афіцыйным тлумачэннем сыходу Карпука з пасады быў «учынак, неспалучальны з знаходжаннем на дзяржаўнай службе».

Як паведамляе БелаПАН, былі выяўлены факты парушэння заканадаўства пры выкананні геолагавыведных прац па прыватных замовах. Іншымі словамі, па ягоным загадзе праводзілася свідраванне на адным з прыватных падворкаў, прычым кошт працы быў істотна заніжаны.

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», участак, на якім праводзіліся працы, належыць… цяпер ужо былому міністру юстыцыі Віктару Галаванаву.

У выніку расследавання з пасадаў пазбавіліся абодва чыноўнікі.

Апошнія навіны