BE RU EN

Пуцін-Лукашэнку: У мяне заўтра дзень народзінаў

  • 7.10.2011, 15:25

Беларускі кіраўнік распавёў на прэс-канферэнцыі, як ён віншаваў расейскага прэм'ер-міністра.

«Так здарылася, што ўчора мы з ім размаўлялі. Ён патэлефанаваў, ён папрасіў мяне заўчора, каб мы звязаліся. Мы дамовіліся, што а 11-й гадзіне ён мне патэлефануе. Роўна а 11-й ён мне патэлефанаваў. Я кажу: перш за ўсё, віншую, жадаю шчасця. А ён мне кажа: у мяне заўтра дзень народзінаў. А я яму: не будзь такім забабонным, я ад душы жадаю і маё слова, як і рука, заўсёды лёгкія. Аб палітыцы не казалі, аб прэзідэнцкіх выбарах не казалі. Казалі шмат аб асноўных палажэннях ягонага артыкула (артыкула ў «Известиях» аб стварэнні Еўразійскага саюза- заўв. рэд.)», - распавёў А. Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што не толькі прагледзеў артыкул Пуціна, але і прачытаў яго. «Я як раз яго прагледзеў, а потым прачытаў, каб пераканацца, ці правільна я яго зразумеў. Я яму сказаў, што мы з калегамі хацелі б свой ​​пункт гледжання ў гэтым напрамку выказаць», - адзначыў беларускі кіраўнік.

Апошнія навіны