BE RU EN

МЗС апраўдваецца за беларускіх наймітаў у Лівіі

  • 1.11.2011, 11:26

Беларускіх вайскоўцаў у Лівіі няма і ніколі не было, заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

Такім чынам ён пракаментаваў інфармацыю, якая з'явілася, аб затрыманых беларускіх вайскоўцах у абхопленай паўстаннем Лівіі.

Афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС падкрэсліў: «Гэта абсурдная заява, якая не мае нічога агульнага з рэчаіснасцю. Беларускіх вайскоўцаў у Лівіі няма і ніколі не было. Заявы аб іншым недарэчныя».

Пры гэтым ён удакладніў, што не так даўно беларускі бок ужо даваў ацэнку такога роду «дэзінфармацыі».

Апошнія навіны