BE RU EN

Васіль Уткін: Беларусь, у цябе ёсць галоўны гаўнюк ў тваім жыцці

  • 1.11.2011, 12:15

«Калі ты, Беларусь, рэальна заўважыш, хто галоўны гаўнюк ў тваім жыцці, ты вельмі хутка з ім разбярэшся», - заявіў расейскі каментатар.

Расейскі тэлекаментатар Васіль Уткін, з якім амаль уся Беларусь ужо некалькі дзён вядзе інфармацыйную вайну ў сувязі з ягонымі непахвальнымі выказваннямі аб гульні беларускай футбольнай каманды БАТЭ, вырашыў падвесці вынік гэтага бітвы і паставіць вялікую кропку ў бескарысных спрэчках з каляфутбольнай грамадскасцю, піша АФН.

«Галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка павінен пры жыцці гарэць у пекле. Ён вырашыў, што ягонаму клубу няма чаго лавіць у матчы з «Барселонай» і выставіў моладзь. Гэта Ліга чэмпіёнаў, бульбяная твая душа. Ты, БАТЭ, трапіў у Лігу чэмпіёнаў і пачынаеш у ёй некага абкатваць? Хто табе дазволіў? Хто ты наогул такі? «Барселона» выстаўляе першы склад, а БАТЭ кагосьці там зберагае. «Барселона» гуляе, а БАТЭ думае: «У нас у наступным туры вырашальная гульня з «Бульбачысткай» з Віцебска... Яны думаюць, што Ліга чэмпіёнаў - школа. Хлопцы, гэта не школа. Гэта вышэйшы ўзровень. Альбо гуляйце, альбо ідзіце варыце лебяду і гатуйце Крамбамбулю - вельмі смачны спіртны напой. Гэта ж поўная падмена паняццяў, абсурд», - сказаў Уткін у эфіры радыё «Эхо Москвы».

Барацьба беларускай грамадскасці з тэлекаментатарам стала галоўнай падзеяй у краіне, якая перакрыла ўсё - і другую за год дэвальвацыю, і калапс ў эканоміцы, і няспынны рост коштаў з дэфіцытам у крамах, і судовы працэс над нібыта тэрарыстамі. Беларусы знайшлі... ворага, патрабуючы ад яго публічных выбачэнняў.

І «вораг» адказаў.

«...Я не шкадую аб сказаным. Калі ўсё так, як на самой справе, і нейкая вялізная частка Беларусі раптам стала лічыць мяне гаўнюком, хоча навучыць мяне добрым манерам і неяк аб'ядналася ў гэтым парыве, я скажу яшчэ адну рэч, у якой таксама магу быць несправядлівым: дарагая Беларусь, у цябе ёсць іншы, непамерна большы гаўнюк, які, пэўна, з'яўляецца найбольшым гаўнюком ў тваёй гісторыі; гаўнючышча, які прынёс табе куды больш шкоды, і не за адзін раз, а стала працягвае прыносіць. Я гляджу, якой утоенай энергіяй ты валодаеш і можаш выпускаць. Я ўпэўнены, калі ты, Беларусь, рэальна заўважыш, хто галоўны гаўнюк ў тваім жыцці, ты вельмі хутка з ім разбярэшся. А цяпер, лічы, патрэніраваліся», - напісаў Уткін на форуме сайта Sports.ru.

Апошнія навіны