Матацыкл Minsk на еўрапейскім мотосалоне ў Мілане (Фота)
- 17.11.2011, 17:28
ААТ «Мотавела» ўпершыню за сваю гісторыю прадставіла матацыкл Minsk на міжнародным мотосалоне EICMA-2011 у Мілане (Італія).
Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на беларускім прадпрыемстве.
Прэзентацыя прайшла на стэндзе італьянскіх партнёраў, з якімі працуе ААТ «Мотавела».
Першай мадэллю, абранай для выхаду на еўрапейскі рынак, стаў «Minsk M4 2000» - класічны матацыкл, створаны ў стылі 50-х гадоў XX стагоддзя. Мадэль распрацаваная ў супрацоўніцтве з беларускім кастамайзерам Юрыем Шыфам. Пры гэтым мадэль валодае сучасным начыннем. Усталяваны матор выраблены па ліцэнзіі серыі рухавікоў Honda CB. Магутнасць рухавіка - 13,5 конскіх сіл. Выдатак паліва - 3 л на 100 км, вага - 115 кг. Заяўлены кошт на еўрапейскім рынку - каля 2 тыс. еўра.
У ААТ «Мотавела» паведамілі, што па выніках італьянскай выставы можна будзе казаць аб хуткім пачатку продажаў дадзенай мадэлі ў Еўропе і выпуску спецыяльнай версіі з аб'ёмам рухавіка 125 куб.см для таго, каб мадэль была даступная еўрапейцам, якія маюць пасведчанні кіроўцы катэгорыі В.
Марка матацыкла Minsk створаная ў 1951 годзе. За ўсю гісторыю брэнда мотатэхніка пастаўлялася больш чым у 45 краін свету, за 60 гадоў выраблена звыш 6,5 млн. матацыклаў.
Менскі матацыклетны і веласіпедны завод створаны ў лістападзе 1945 года, у 1999 годзе пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства. Прадпрыемства выпускае розныя мадэлі веласіпедаў, матацыклы дарожныя, спартовыя, грузавыя мотакаляскі, а таксама велапрычэпы, велатрэнажоры, інвалідныя каляскі, запасныя часткі да матацыклаў і веласіпедаў.