Бунт даярак ў Маларыцкім раёне
- 22.11.2011, 12:16
Даяркі Хаціслаўскай фермы сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Хаціслаў» ў Маларыцкім раёне запатрабавалі ў кіраўніка кааператыва заробак на 28 адсоткаў больш, чым атрымлівалі да гэтага.
- «Даяркі страйкавалі, таму што заробак нізкі. Сказалі: «Даіць не будзем, пакуль заробак не падвысяць». Дзяўчаты, відаць, на Маларыту выйшлі, на райвыканкам.
Старшыню выклікалі і сказалі: «Што хочаш - рабі, але заробак - падымі».
На наступны дзень выклікаюць яго ў Брэст, у аблвыканкам. Прыехаў і кажа: «Вашыя заробкі павышаныя на 28 адсоткаў».
Пасля бунту заробак даярак Хаціслаўскай фермы павысіўся да 800 тысяч, паведамляе «Радыё Рацыя».