BE RU EN

У Гомелі гарэла шпалерная фабрыка (Відэа)

  • 24.11.2011, 15:22

24 лістапада ў цэнтры Гомеля, на вуліцы Тэльмана, гарэў вытворчы будынак прадпрыемства па выпуску шпалер - ТАА «Фокс».

Да месца надзвычайнага здарэння выехалі не менш за восем аўтацыстэрн. Адкрытым полымем гарэў дах будынка. Узгаранне адбылося прыкладна ў 11.00. Паводле папярэдняй інфармацыі, ахвяраў няма. Паралельна з тушэннем пажару супрацоўнікамі МНС працаўнікі прадпрыемства эвакуіравалі гатовую прадукцыю, паведамляе БелаПАН.

Пажар патушаны каля 14.30.

http://belapan.com/webroot/delivery/swf/player.swf

Апошнія навіны