BE RU EN

Беларусь вяртаецца да ручнога рэгулявання коштаў

  • 25.11.2011, 10:47

Пасля нядоўгіх эксперыментаў беларускія ўлады вырашылі працягнуць сацыяльна-накіраваныя вопыты над краінай і тым самым вярнуцца да ручнога рэгулявання коштаў на асноўныя прадукты харчавання і прамысловыя тавары.

«Цяпер вольныя кошты, але мы бачым, што адбываецца: у вытворцаў тавар па адным кошце, а ў гандлі ў два разы вышэйшы. Дык хто ж павінен зарабляць - вытворца або пасярэднікі? На жаль, у рэспубліцы гэтыя пытанні не склаліся, таму прыходзіцца асобныя групы харчовых і прамысловых тавараў вяртаць на рэгуляваныя кошты», - заявіў учора віцэ-прэм'ер А. Калінін.

Па ягоных словах, адміністрацыйнае рэгуляванне коштаў - адзін з 41 пункта праграмы мер па сацыяльнай абароне насельніцтва, якую ўлады плануюць зацвердзіць да канца бягучага года.

Праграма прадугледжвае павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду, значнае павышэнне мінімальнай заработнай платы.

Акрамя таго, беларускія ўлады нарэшце-та паспелі, каб пачаць вырашаць пытанне легальнага працаўладкавання адначасова на некалькіх працах, піша АФН.

Апошнія навіны