BE RU EN

Прэзідэнцкі Савет па правах чалавека РФ заклікае вызваліць Бяляцкага

  • 25.11.2011, 13:26

Расейскі прэзідэнцкі Савет па правах чалавека асудзіў прысуд суда ў Менску вядомаму беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму.

«Мы асуджаем прысуд і заклікаем яго неадкладна вызваліць», - сказаў у пятніцу кіраўнік прэзідэнцкага Савета Міхаіл Фядотаў.

Прысуд А. Бяляцкаму абмяркоўваўся ў пятніцу на пасяджэнні прэзідэнцкага Савета ў Маскве, паведамляе «Інтэрфакс».

М. Фядотаў сказаў, што Савет заклікае да «адмены прысуду, вызвалення праваабаронца, зыходзячы з меркаванняў гуманнасці і справядлівасці».

«Мы падтрымлівання заявы па справе Бяляцкага, якія былі зробленыя іншымі праваабарончымі арганізацыямі», - паведаміў кіраўнік Савета.

Як паведамлялася, суд у Менску прысудзіў кіраўніка беларускага праваабарончага цэнтра «Вясна» А. Бяляцкага да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі за няплату падаткаў.

Прысуд асудзілі вядучыя міжнародныя няўрадавыя арганізацыі.

Апошнія навіны