Мядзведзеву і Пуціну агідна сустракацца з Лукашэнкам
- 25.11.2011, 15:56
Мядзведзеву так спадабалася сустрэча з удзельнікамі жаночага форуму, што яму не хацелася сыходзіць на сустрэчу з Лукашэнкам.
Прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін таксама назваў гутарку, якая адбылася, даволі прыемным момантам у іхняй цяжкай працы, паведамляе «Інтэрфакс».
«У нашай цяжкай, агіднай працы часам таксама здараюцца прыемныя моманты. Гэта намёк на сённяшнюю сустрэчу», - сказаў напрыканцы сустрэчы з жанчынамі Пуцін.
«Я нават больш скажу, быць можа, дыпламатычна не зусім карэктную рэч: мне не вельмі хочацца зараз сыходзіць ад вас да майго калегі», - працягнуў думку прэм'ера прэзідэнт Мядзведзеў.
Па заканчэнні сустрэчы з удзельніцамі жаночага форуму Мядзведзеў павінен быў адправіцца на пасяджэнне вышэйшага дзяржсавета «саюзнай дзяржавы».