BE RU EN

Газ у абмен на «Белтрансгаз»

  • 25.11.2011, 15:59

Кошт газу для Беларусі ў першым квартале 2012 года складзе $164 $165,6 за тысячу кубаметраў.

«На наступны год пры сярэднім планаваным кошце каля $400 да за 1000 кубаметраў для еўрапейскіх спажыўцоў Беларусь будзе плаціць нам у першым квартале $164 $165,6 з тысячы кубоў», - сказаў прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін на пасяджэнні прэзідыума ўрада ў пятніцу, паведамляе «Інтэрфакс».

«Беларусь атрымае так званую інтэграцыйную зніжку і на працягу некалькіх гадоў выйдзе на роўнадаходныя кошта, да 2014 года», - сказаў У. Пуцін.

Па словах У. Пуціна, Беларусь атрымае істотную зніжку, якая дасць магчымасць пакінуць беларускай эканоміцы ў сярэднім не менш як $2 млрд.

«Пры гэтым мы дамаўляемся аб тым, што расейская кампанія «Газпрам» набывае ўсе 100% «Белтрансгаза», гэта значыць газатранспартнай сістэмы Беларусі. Гэта вялікае пытанне, якое ўрэгулюе нашыя адносіны з Беларуссю на гады наперад і дасць магчымасць забяспечыць безумоўны транзіт праз беларускую тэрыторыю нашых энерганосьбітаў спажыўцам у Заходняй Еўропе», - сказаў У. Пуцін.

Па словах У. Пуціна, у пятніцу будзе падпісанае міжурадавае пагадненне, а таксама адпаведныя дакументы на карпаратыўным узроўні аб рэгуляванні паставак прыроднага газу з Расеі ў Беларусь.

Апошнія навіны