Ваганні курсу ці дэвальвацыя спадцішка?
- 1.02.2011, 9:14
За студзень курс беларускага рубля патаннеў па стаўленні да валютнага кошыка больш, чым за ўвесь 2010 год.
На днях шэф Нацбанка Пётр Пракаповіч зноў запэўніваў суайчыннікаў у стабільнасці беларускага рубля.
Аднак за студзень ён патаннеў па стаўленні да валютнага кошыка больш, чым за ўвесь 2010 год! Аб гэтым піша інтэрнэт-газета "Салідарнасць".
- На працягу ўсёй пяцігодкі курс будзе стабільным і прадказальным, - паабяцаў Пракаповіч.
Ці верыце вы гэтаму чалавеку?
На 2011 год для беларускага рубля усталяваны калідор па адносінах да кошыка валют - плюс-мінус 8%. Аднак вынікі першага месяца наводзяць на трывожныя разважанні.
За студзень беларускі рубель патаннеў па стаўленні да кошыка валют на 2,39%. Здавалася б, дробязі. Але, па-першае, гэта больш, чым за ўвесь мінулы год (1,78%). А, па-другое, калі такая дынаміка захаваецца, то па выніках 2011-га рубель «схуднее» прыкладна на 30%!
Вядома, нельга сцвярджаць, што наша нацыянальная валюта будзе ўвесь год паводзіць сябе гэтак жа, як у студзені. Не выключана, што вынікі першага месяца можна спісаць на звычайныя ваганні курсу. Але насцярожвае тое, што рубель патаннеў як раз тады, калі ціск на яго быў найменшым. Пакуль невядома, ці стала насельніцтва ў студзені чыстым прадаўцом валюты, як прагназаваў Нацбанк, але ўжо сапраўды фізасобы не скуплялі даляры і еўра ў такіх аб'ёмах, як у снежні. Акрамя таго, аб'ём экспарту па выніках месяца, хутчэй за ўсё, будзе істотна ніжэйшым, чым у снежні, паколькі расейская нафта стала пастаўляцца ў Беларусь толькі ў апошніх чыслах студзеня. Значыць, валюты для аплаты за «чорнае золата» запатрабавалася значна менш, чым звычайна.
Нагадаем таксама, што многія незалежныя эксперты яшчэ ў 2010 годзе прагназавалі, што пасля выбараў Беларусь чакае дэвальвацыя - толькі на гэты раз яна не аднамомантавая, а плыўная. Студзеньскія вынікі сведчаць на карысць гэтай версіі.