BE RU EN

Банкі Кіпра і Грэцыі гатовыя падтрымаць санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў

  • 1.02.2011, 9:26

Пра гэта падчас сустрэчы з журналістамі з Беларусі, Украіны, Расеі і Малдовы заявіў кіраўнік цэнтра міжнароднага бізнэсу «Piraeus Bank» (Грэцыя-Кіпр) Сімяон Сімеу.

«Я дакладна не ведаю, што будзе адбывацца з пункту гледжання санкцый супраць Беларусі. Але, як вы ведаеце, калі рашэнне прымаецца на ўзроўні Еўрапейскага Звяза, вы можаце выказвацца супраць якогасьці рашэння, але пасля таго, як рашэнне прынятае - яго неабходна выконваць. Таму, калі рашэнне будзе прынятае, Кіпр яму падпарадкуецца. Таму што яны будуць ужытыя ва ўсіх краінах Еўразвяза», - паведаміў Сімяон Сімеу.

І гэта нягледзячы на тое, адзначае "Еўрарадыё", што прадастаўленне банкаўскіх паслуг з'яўляецца адным з асноўных сродкаў атрымання прыбытку ў гэтай краіне. Толькі на Кіпры працуе 17 зарэгістраваных банкаў, 25 аддзяленняў і 2 прадстаўніцтвы замежных банкаў, 359 кааператыўных крэдытных устаноў. І ўсе яны, кажа Сімяон Сімеу, зачыняць свае дзверы перад беларускімі чыноўнікамі, унесенымі ў «чорны спіс ЕЗ.

Праўда, пакуль ні аднаго «замарожанага беларускага рахунку» у іх банку не з'явілася. Сімяон Сімеу удакладніў, што калі каму-небудзь з беларускіх чыноўнікаў, занесеных у адпаведны спіс, будуць перасылаць грошы праз іх банк, то яны наўрад ці дойдуць да адрасата - трапяць пад санкцыі і «замарозку».

Апошнія навіны