Беларусь хоча расейскую палярную станцыю ў Антаркцідзе
- 14.02.2011, 15:56
Беларусь з дапамогай Расеі прыступіць да стварэння ўласнай палярнай станцыі ў Антаркцідзе.
Прынцыповая дамоўленасць аб гэтым дасягнутая ў ходзе праведзенай сёння сустрэчы спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта РФ па міжнародным супрацоўніцтве ў Арктыцы і Антарктыцы, прэзідэнта Дзяржаўнай палярнай акадэміі Артура Чылінгарава з міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Цалко, перадае ІТАР-ТАСС.
"Цікавасць ў тым, каб Беларусь, маючы пэўны досвед работы ў палярных абласцях, мела сваю станцыю ў Антаркцідзе. Мы аб гэтым практычна дамовіліся. І Расея будзе ўсяляк дапамагаць гэтаму", - заявіў журналістам А. Чылінгараў па выніках перамоваў з кіраўніцтвам беларускага прыродаахоўнага ведамства .
У сваю чаргу В. Цалко адзначыў: "Мы хочам, каб Расея дапамагла нам і перадала нам станцыю "Гара Вячэрняя", дзе мы сёння базуемся. Там ужо наш сцяг ёсць. А побач расейская станцыя "Моладзевая". Без расейскай "Моладзевай” мы не зможам працаваць. Мы хочам працаваць у пары".