Беларусаў Масквы паставяць на ўлік?
- 28.02.2011, 9:52
У школах Масквы патрабуюць перапісаць працуючых беларусаў.
Пра гэта «Рускай службе навін» паведамілі слухачы.
Па словах аднаго з іх, у адну са школ Масквы напярэдадні прыйшоў ліст з патрабаваннем перапісаць усіх працуючых настаўнікаў грамадзян Беларусі і перадаць спіс у дэпартамент адукацыі. Таксама слухачы ў эфіры РСН заявілі, што падобныя лісты прыходзілі і ў арганізацыі, не звязаныя з адукацыяй.
Як адзначаюць слухачы, дакумент адрасаваны кіраўнікам і адказным за бяспеку і не прызначаныя для шырокага карыстання.