У цэнтры Менска затрыманыя моладзевыя актывісты АГП
- 28.02.2011, 16:05
Каля дзвюх гадзін дня на Кастрычніцкай плошчы Менска затрыманыя не менш за сем моладзевых актывістаў Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі.
Як паведаміў сайту ucpb.org сведка затрымання, моладзевыя актывісты АГП праходзілі праз Кастрычніцкую плошчу, накіроўваючыся ў бок ГУМа.
Іх раптам ўзялі ў кола людзі ў цывільным з рацыямі, моцнага целаскладу.
Пасля перадалі іншай групе, якая запхнула маладых людзей у аўтобус, які стаіць ля будынка Палаца Рэспублікі.
Сярод затрыманых Алег Корбан, Аляксандр Стапаненка, Зміцер Бойка, Алег Кіроль, Зміцер Сільчанка, Міхаіл Мікуліч, Захар Міхалкін.