Расейцаў пакінулі ў СІЗА КДБ
- 4.02.2011, 8:49
Надзеі МЗС Расеі на вызваленне Івана Гапонова і Арцёма Брэўса не апраўдаліся. Абодва расейцы, абвінавачаныя па справе аб «беспарадках», пакінутыя пад вартай.
Учора яны пачалі знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, перадае «Еўрарадыё». І ўчора ж кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў у інтэрв'ю тэлеканалу RT
назваў непрымальным тое, што грамадзяне Расеі да гэтага часу знаходзяцца ў зняволенні. Міністр заявіў, што лічыць абвінавачванні, якія выстаўляюцца супраць суайчыннікаў, «несур'ёзнымі».