BE RU EN

«Белавія» ў Егіпет больш не лятае

  • 4.02.2011, 9:04

Авіякампанія «Белавія» прыпыняе палёты ў Егіпет.

«У сувязі з тым, што колькасць жадаючых паехаць у Егіпет значна паменшылася, частку рэйсаў мы адмянілі, - паведаміў гендырэктар дзяржперавозчыка Анатоль Гусараў ў эфіры тэлеканала СТВ 3 лютага. - Бліжэйшы рэйс ў нас 8-е чысло, але турыстаў мы туды везці не будзем, а будзем толькі вывозіць. Мы плануем выканаць яшчэ тры рэйсы, каб забраць турыстаў, якія выляталі з Мінска, і пасля прыпыніць палёты».

Нагадаем, у Егіпце, дзе ў выніку масавых народных пратэстаў заклікаюць прэзідэнта Мубарака сысці ў адстаўку, ужо загінулі людзі, знаходзіцца больш за тысячу беларускіх турыстаў.

Апошнія навіны