МУС затрымала сваяка саўладальніка «Кароны»
- 4.02.2011, 11:30
Віталь Тапузідзіс, родны брат Паўла Тапузідзіса, старшыні праўлення ТАА «Табак-Инвест» і саўладальніка ГЦ «Карона», быў затрыманы.
Яго арыштавалі па падазрэнні ў падбухторванні да дачы буйнога хабару службовым асобам дзяржаўных органаў, паведамляе «Ежедневник» са спасылкай на крыніцы ў МУС.
Хабар (5 тыс.даляраў) меркаваўся для ўрэгулявання пытанняў, звязаных з арэндай памяшкання пад рэстаран Casa Agustin Lopez ля ўпраўлення справамі А. Лукашэнка.
МУС адмовілася афіцыйна каментаваць гэтую аперацыю.