Золатавалютныя рэзервы за месяц скараціліся на 13,7%
- 8.02.2011, 1:15
Золатавалютныя рэзервы Беларусі ўсяго за адзін месяц скараціліся на 13,7%.
Па папярэдніх дадзеных, па стане на 1 лютага 2011 года аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Рэспублікі Беларусь у нацыянальным вызначэнні склаў 5579,5 млн. даляраў ЗША. За мінулы месяц ён скараціўся на 575,8 млн. даляраў ЗША, або на 9,4 адсотка.
Міжнародныя рэзервовыя актывы ў вызначэнні спецыяльнага стандарту распаўсюджвання дадзеных МВФ за аналагічны перыяд зменшыліся на 687,7 млн. даляраў ЗША, або на 13,7 адсотка, і на 1 лютага 2011 склалі 4343,0 млн. даляраў ЗША.