BE RU EN

У судзе над расейцамі абвешчаны перапынак ды 10 сакавіка

  • 1.03.2011, 11:45

У судзе над расейцамі Арцёмам Брэўсам І Іванам Гапонавым абвешчаны перапынак ды 10 сакавіка.

Такое рашэнне вынесла сення суддзя Любоў Сімахіна, паведамляе БелаПАН.

У хадайніцтве абароны аб змене меры стрымання на падпіску аб нявыездзе адмоўлена.

Адвакаты расейцаў Брэўса Алена Казак і Гапонпва Людміла Сяргеева папрасілі зрабіць у працэсе перапынак для падрыхтоўкі па зноў прад'яўленных абвінавачваннях. Сення дзяржабвінаваўца Сяргей Кунаш заявіў, што ў межах ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках) расейцы абвінавачваюцца ў беспарадках, якія суправаджаліся пагромамі, узброеным супрацівам прадстаўнікам ўладаў, а таксама ў нанясенні пашкоджанняў супрацоўнікам міліцыі. Кунаш зачытаў спіс пацярпелых міліцыянтаў (большы за 10 чалавек), якія, па ягоных словах, былі збітыя дэманстрантамі, у ліку якіх былі Брэўс і Гапонаў. Ды справы далучаныя пастановы аб прызнанні супрацоўнікаў міліцыі пацярпелымі, пратакол іхняга допыту, заключэнне судмедэксперта.

Расейская амбасада лічыць абвінавачаньні Арцёму Брэўсу і Івану Гапонаву надуманымі і патрабуе іхняга вызвалення, паведамляе "Інтэрфакс Захад".

"Пазіцыя амбасады складаецца ў тым, што мы лічым абвінавачванні Брэўсу і Гапонаву надуманымі, і лічым, што яны павінныя быць вызваленыя", - заявіў журналістам у аўторак у Менску дарадца расейскай амбасады Вадзім Гусеў.

"Мы бачым вакол новага судовага пасяджэння шмат пытанняў. У прыватнасці, дзе былі раней тыя 15 сведак, пацярпелых супрацоўнікаў міліцыі, аб якіх было заяўлена сення ў судзе", - падкрэсліў ён.

"Важны той факт, што судовы працэс мае адкрыты характар. На пасяджэнні могуць прысутнічаць дыпламаты, прэса і пераканацца ў адсутнасці доказнай базы і надуманасці абвінавачванняў", - сказаў В. Гусеў.

Дарадца амбасады РФ заявіў: "Мы настойваем на вызваленні расейскіх грамадзянаў. Наша пазіцыя па гэтым пытанні не мяняецца. Яна была неаднаразова выказаная міністрам замежных спраў Расеі і вышэйшым кіраўніцтвам краіны".

Апошнія навіны