Лінда Эманд: «Я кажу ад імя Наталлі Радзінай»
- 1.03.2011, 12:33
У межах Глабальнай артыстычнай кампаніі салідарнасці з Беларуссю, амерыканская актрыса Лінда Эманд звярнулася да беларусаў і сусветнай супольнасці.
Лінда Эманд - амерыканская тэатральная і кінаакторка.
Яна здымалася ў такіх фільмах, як «Джулі і Джулія» Норы Эфран, «Зніклы без весткі» Ноа Бушэл, «Рабства» Марка Кройцпайнтэра, «Праз сусвет» Джулі Тэйлар, «Вайна пад прымусам» Кімберлі Пірса, «Паўночная краіна» Нікі Каро, «Цёмная вада» Уолтэра Салеса, «Паміраючы гал» Крэйга Лукаса, «Апошняе справа Ламаркі» Майкла Кейтана-Джонса, «Полак» Эда Харыса і інш.
Лінда здымалася з многімі вядучымі амерыканскімі і брытанскімі акторамі: Мэрыл Стрып, Кевінам Клайнам, Майклам Шэнанам, Джозэфам Гордан-Льюітам, Шарліз Тэрон, Вудзі Харэльсанам, Цімам Ротам, Патрыцыяй Кларксан, Робертам Дэ Ніра, Джонам Махоні, Эдам Харысам, і шматлікімі іншымі.
Лінда Эманд адна з акторак, актыўна запатрабаваных у серыялах. У ейным паслужным спісе ролі ў серыялах «Клан Сапрана», «Закон і парадак», «Закон Лос-Анджэлеса», «Абгрунтаваныя сумневы», «Паліцыянты пад прыкрыццём», «Пляткарка», «Адно жыццё, каб жыць».