BE RU EN

Самвыдат: Надрукуй улётку - расклей ў людных месцах (Фота)

  • 18.03.2011, 0:08

У Барысаве актывісты «Еўрапейскай Беларусі» расклеілі па горадзе плакаты «Свабоду вязням КДБ» з інфармацыяй пра цяжкія ўмовы ўтрымання ў СІЗА і факты катаванняў.

Пра дадзеныя факты стала вядома ад кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча, пазней прэс-сакратар «Еўрапейскай Беларусі» Аляксандр Атрошчанкаў таксама пацвердзіў сваёй жонцы аб дадзеных катаваннях у СІЗА КДБ, перадае прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі».

Падобныя плакаты, а таксама партрэты палітвязняў актывісты расклейвалі ў электрычках і іхніх прыпынках.

Нагадаем, што грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» заклікае ўсіх людзей, неабыякавых да лёсу палітвязняў, далучыцца да далейшага працэсу інфармавання насельніцтва краіны аб злачынствах рэжыму Лукашэнкі.

Інфармацыя для запампоўкі і распаўсюджвання ўлётак у Інтэрнэце samizdat1.narod2.ru.

Апошнія навіны