Украінская нафтаперапрацоўка пакутуе з-за беларускага дэмпінгу
- 2.03.2011, 10:38
Украіна павінная прыняць меры для абароны свайго рынку, каб стымуляваць інвестыцыі ў сваю нафтаперапрацоўчую галіну, лічыць выканаўчы дырэктар ТНК-ВР Герман Хан.
"Пакуль у нас намеціліся пазітыўныя тэндэнцыі ў разуменні кіраўніцтвам Украіны неабходнасці падтрымкі ўкраінскай нафтаперапрацоўкі, якая знаходзіцца ў стадыі стагнацыі і павольнага канання", - сказаў ён.
Хан адзначыў, што ў цяперашні час ва Украіне фактычна працуюць толькі два нафтаперапрацоўчы завода - Лісічанскі і Крэменчугскі. "Абодва заводы недазагружаныя, і праблема ў дэмпінгавых пастаўках сыравіны з Беларусі", - растлумачыў Хан.
Ён паведаміў, што напярэдадні сустракаўся з прэм'ер-міністрам Украіны Мікалаем Азаравым і віцэ-прэм'ерам Андрэем Клюевым, перадае РІА Новости.
"Украінскі ўрад павінны свой рынак абараніць і стымуляваць ажыццяўленне інвестыцый у нафтаперапрацоўку", - сказаў ён.
Хан растлумачыў, што ў ТНК-ВР ёсць планы па інвестыцыях у свой НПЗ на Украіне, але ў існуючых умовах ягоная рэалізацыя немагчымая. Ён нагадаў, што ТНК-ВР пасля 15 сакавіка можа прыняць рашэнне аб спыненні Лісічанскага НПЗ.
"Калі меры не будуць прынятыя, у нас не будзе іншага выйсця, мы не можам генерыраваць страты", - заключыў ён.