Лукашэнка будзе пазычаць праз выканкамы
- 2.03.2011, 12:00
Лукашэнка дазволіў абласным выканкамам і Менскаму гарвыканкаму напрацягу 2011-2012 гадоў выпускаць еўрааблігацыі.
У тэксце ўказу N75 гаворыцца, што аблвыканкамы і Менгарвыканкам могуць выпусціць еўрааблігацыі для фінансавання інвестыцыйных праектаў. Пры гэтым сума размяшчэння еўрабондаў павінная быць абмежаваная лімітам пазыкі, устаноўленага ў мясцовым бюджэце на фінансавы год, перадае РІА "Новости".
Запазычанні па еўрабондах будуць з'яўляцца пазыкай мясцовых органаў кіравання, а не знешнім дзярждоўгам Беларусі.