Кіраўніка рабочай групы ПА АБСЕ ў Менску не чакаюць
- 2.03.2011, 13:16
2 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік старшыні "палаткі" Віктар Гумінскі заявіў, што не бачыць сэнсу ў візіце ў Менск кіраўніка рабочай групы Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Беларусі Уты Цапф.
Па словах Гумінскага, пра адсутнасць такой неабходнасці ён заявіў Цапф падчас сустрэчы ў Вене, дзе 24-25 лютага праходзіла зімовае сесія ПА АБСЕ, перадае БелаПАН.
Як паведамлялася раней, рабочая група Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Беларусі плануе наведаць Менск 27-29 сакавіка. Ліст аб магчымасці арганізацыі такога візіту кіраўнік рабочай групы Ута Цапф накіравала ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Асноўная мэта візіту - вывучэнне сітуацыі ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў, што пайшлі ў снежні 2010 года.