BE RU EN

У Варшаве патрабавалі вызваліць Аляксандра Атрошчанкава

  • 2.03.2011, 17:00

1 сакавіка, у дзень пачатку суду над прэс-сакратаром грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Аляксандрам Атрошчанкавым, у цэнтры Варшавы прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі.

Удзельнікі пікету трымалі ў руках партрэты Аляксандра Атрошчанкава і іншых палітвязняў, паведамляе прэс-служба кампаніі "Еўрапейская Беларусь".

"Пасля мірнай маніфэстацыі 19 снежня 2010 у турмах Беларусі знаходзяцца дзесяткі людзей, якім пагражаюць працяглыя тэрміны зняволення проста за іх грамадзянскую пазіцыю і погляды. Сярод іх журналіст і прэс-сакратар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Аляксандр Атрошчанкаў, над якім сёння быў пачаты судовы працэс. Мы патрабуем аднаўлення законнасці ў Беларусі і вызвалення ўсіх палітвязняў!" - заявіў адзін з удзельнікаў акцыі.

Апошнія навіны