Памёр беларускі кінарэжысёр Валер Рубінчык
- 2.03.2011, 18:20
Кінарэжысёр і сцэнарыст Валер Рубінчык памёр на 71-м годзе жыцця, паведамілі ў гільдыі рэжысёраў Саюза кінематаграфістаў Расеі.
Рубінчык нарадзіўся 17 красавіка 1940 года ў Менску ў сям'і музычнага і тэатральнага дзеяча і інжынера. Вучыўся ў школе № 42. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у Мінску (1962), пасля рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кіно. З 1969 года працаваў на «Беларусьфільме», з 1990 года - на «Масфільме», паведамляе «Наша Ніва».
Ён зняў такія карціны, як «Апошняе лета дзяцінства» (1974 год), «Вянок санетаў» (1976), «Дзікае паляванне караля Стаха» (1979) і інш.