BE RU EN

Былы супрацоўнік КДБ: Гэта злосць і юрыдычная неадэкватнасць

  • 2.03.2011, 20:05

Былы супрацоўнік Камітэту дзяржбяспекі, падпалкоўнік у адстаўцы Валер Костка пракаментаваў жорсткія прысуды Аляксандру Атрошчанкаву, Аляксандру Малчанаву і Зміцеру Новіку.

«З майго пункту гледжання, тое, што адбылося 19 снежня, наогул не цягне на масавыя беспарадкі. Таму спроба пакараць людзей вельмі жорстка - гэта нейкая злосць, гэта нейкая неадэкватнасць юрыдычная. Ну якую небяспеку для грамадства ўяўляюць гэтыя хлопцы? Тым больш - прэс-сакратар, журналіст... Гэта ўжо нейкія палітычныя матывы, каб у грамадстве пасеяць страх. Гэта не паддаецца нармальнай логіцы», - заявіў Валер Костка ў інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Апошнія навіны