BE RU EN

На дактыласкапію - кожны год

  • 22.03.2011, 10:22

Баранавіцкага актывіста Рыгора Грыка ў трэці раз «запрашаюць» у гарадскую міліцыю на дактыласкапію.

Першы раз адбіткі пальцаў у яго ўзялі ў 90-я гады, а другі раз - у 2009 годзе, калі ён працаваў рабочым на Баранавіцкай чыгунцы.

Зараз участковы міліцыянт зноў патрабуе ад Грыка па тэлефоне прыйсці ў гарадскую міліцыю, каб трэці раз зрабіць адбіткі пальцаў. Актывіст не адмаўляецца гэта зрабіць, але патрабуе даслаць позву. Аднак яго здзіўляе, куды ж падзеліся вынікі дактыласкапічных даследаванняў, зробленыя раней, або ў некага склалася меркаванне, што адбіткі пальцаў у Рыгора Грыка мяняюцца кожны год?

Апошнія навіны