BE RU EN

Андрэю Цянюту нагадалі пра артыкул 193-1 Крымінальнага кодэкса

  • 24.03.2011, 11:32

23 сакавіка вайскоўца і актывіста «Маладога фронту» Андрэя Цянюту выклікалі ў Віцебскі аддзел вайсковай контрвыведкі.

Яго афіцыйна папярэдзілі аб недапушчальнасці дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» і аб крымінальнай адказнасьці па артыкуле 193.1 Крымінальнага кодэкса. Яму таксама пагражалі адказнасцю за ўцягванне моладзі ў актыўную дзейнасць у незарэгістраваных арганізацыях, паведамляе ПЦ «Вясна».

Папярэджанне вынес Сяргей Чарткоў, намеснік начальніка ваеннай контрвыведкі Віцебскага гарнізона.

Нагадаем, што ў Андрэя Цянюты праз некалькі дзён мінае тэрмін ваеннай службы. 28 сакавіка ён стане грамадзянскай асобай і менавіта гэты факт прымусіў спецслужбаў прыняць прафілактычныя меры, каб запалохаць «маладафронтаўца».

Апошнія навіны