Гамяльчан павіншавалі са святам
- 25.03.2011, 21:03
Сёння гомельскія актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» сумесна з моладзевай ініцыятывай «Адраджэнне» правялі акцыю, прысвечаную Дню Волі.
У людных месцах горада актывісты разляпілі ўлёткі з віншаваннямі і бел-чырвона-белымі сцяжкамі, якія прапаноўваліся гараджанам у якасці маленькага падарунка да свята, паведамляе прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі».