Зімоўскі будзе «жыць і тварыць» у Піцеры?
- 28.03.2011, 23:07
У бліжэйшай будучыні ва ўладу фігурант «чорнага спісу» ЕЗ Аляксандр Зімоўскі не вернецца.
Як стала вядома «Народнай Волі» з інфармаваных крыніц, на мінулым тыдні былому кіраўніку БТ было афіцыйна павядомлена, што на дзяржслужбе для яго месца не знойдзецца.
Сягоння Аляксандр Зімоўскі працуе на групу расейскіх інвестараў, якіх у народзе чамусьці называюць «піцерскія».
«Народная Воля» звязалася з экс-кіраўніком Белтэлерадыёкампаніі, каб пачуць якія-небудзь каментары ад яго самога. Ён не стаў абвяргаць навіну аб сваім працаўладкаванні, аднак і ад тлумачэнняў адмовіўся.
Дарэчы, крыніцы з блізкага атачэння Зімоўскага сцвярджаюць, што навіну пра сваё звальненне з Белтэлерадыёкампаніі ён даведаўся з Інтэрнэту - у той дзень Зімоўскі як раз адпачываў у Санкт-Пецярбургу.