КДБ пазбавіўся ад падпалкоўніка Косткі
- 30.03.2011, 1:22
Кажуць, былых чэкістаў не бывае. Беларускі КДБ абверг гэтую аксіёму.
Падпалкоўнік КДБ у запасе Валер Костка даўно пакінуў службу ў органах і ўжо шмат гадоў з'яўляецца пенсіянерам. Якое ж было ягонае здзіўленне, калі ён атрымаў ліст з паведамленнем аб тым, што загадам начальніка ўпраўлення КДБ па Менску і Менскай вобласці №39 ад 12 сакавіка 2011 года, ён, Валер Костка, зняты з уліку ў КДБ і перададзены на ўлік Міністэрства абароны, паведамляе «Салідарнасць».
Такім чынам, у Беларусі з'явіўся першы былы кадэбэшнік.
- Бывае, да мяне за каментарамі звяртаюцца журналісты. З гэтага часу я буду прасіць іх пісаць «былы падпалкоўнік КДБ», а не «падпалкоўнік КДБ у запасе», - жартуе Валер Костка. - Я думаю, што гэта ірацыянальны рашэнне. Такога ніколі не было, па меншай меры, мне невядома аб такіх прэцэдэнтах.
«Былы падпалкоўнік КДБ», а сягоння смалявіцкі фермер-пчаляр лічыць, гэты ліст - «дробная спроба ўкусіць» за тое, што перыядычна ягоныя каментары з'яўляюцца ў незалежных СМІ.
- А пчаляра ўкусіць немагчыма, - адзначыў Валер Костка ў інтэрв'ю «Салідарнасці». - Мне без розніцы, дзе лічыцца ў запасе. Па аб'ектыўных прычынах я не ўспрымаю цяперашні КДБ як прафесійную спецслужбу і цалкам не суадношу сябе з тым, што завецца КДБ цяпер. Зараз гэтая служба палітычнага вышуку, якая замест таго, каб рабіць сваю справу, займаецца разбітымі шыбамі Дома ўрада.