BE RU EN

Амбасадарам Ізраіля ў Беларусі можа стаць былы журналіст Ёзэф Шагал

  • 30.03.2011, 15:11

На пасаду амбасадара Ізраілю ў Беларусі разглядаецца кандыдатура Ёзэфа Шагала.

Аб гэтым паведамілі БелаПАН у ізраільскай амбасадзе ў Менску.

Кандыдатуру Шагала прапанаваў міністр замежных спраў Авігдор Ліберман ў межах 11 персанальных назначэнняў, на якія кіраўнік МЗС мае права ў адпаведнасці з ізраільскім заканадаўствам.

Нагадаем, амбасадар у Беларусі Эдзі Шапіра, які працаваў у Беларусі са студзеня 2009 года, 13 сакавіка з'ехаў у Санкт-Пецярбург (Расея), дзе будзе ўзначальваць генеральнае консульства Дзяржавы Ізраіль.

У цяперашні час абавязкі кіраўніка дыпламатычнай місіі Ізраіля ў Беларусі выконвае консул Асаф Браха.

Апошнія навіны