Еўрапейскія юрысты ўступіліся за беларускіх адвакатаў
- 30.03.2011, 15:14
Еўрапейская асацыяцыя адвакатаў European Criminal Bar Association звярнулася да міністра юстыцыі Віктара Галаванава.
Юрысты звярнуліся з нагоды фактаў пераследу шэрагу беларускіх адвакатаў за іхні ўдзел у абароне правоў падазраваных і абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.
«Мы глыбока занепакоеныя спробамі перашкодзіць беларускім адвакатам выконваць іхнія прафесійныя абавязкі, а таксама тым, што асобы, арыштаваныя пасля акцыі пратэсту 19 снежня, былі пазбаўленыя магчымасці сустрэчы са сваімі абаронцамі. Мы патрабуем, каб міністэрства пісьмова пацвердзіла свой намер аб спыненні прымянення падобных мер супраць беларускіх юрыстаў і забеспячэнні доступу арыштаваных да юрыдычнай дапамогі», - гаворыцца ў заяве, паведамляе ПЦ «Вясна».