BE RU EN

Славацкі парламент запатрабаваў вызвалення палітвязняў

  • 31.03.2011, 16:37

Славацкі парламент прыняў 29 сакавіка 2011 заяву з нагоды палітычнай сітуацыі ў Беларусі.

За прыняцце прагаласавала 105 дэпутатаў (са 125 прысутных), ніхто не галасаваў супраць. Прапанову ў пленум ўносіў Камітэт па міжнародных справах. Са старшынём камітэта па міжнародных справах Францішкам Шебеям падчас візіту ў Славакію ў пачатку сакавіка сустрэліся Станіслаў Шушкевіч і Аляксандр Казулін.

Заява Нацыянальнай рады Славацкай рэспублікі да палітычных абставінаў у Беларусі

Нацыянальная рада Славацкай рэспублікі лічыць гвалтоўны разгон дэманстрацыі ў Менску 19 снежня 2010 года грубым злоўжываннем беларускім рэжымам палітычнай і паліцэйскай уладай у дачыненні да сваіх нявінных і безабаронных грамадзян.

Нацыянальная рада Славацкай рэспублікі таму:

а) патрабуе ад Лукашэнкі неадкладнага вызвалення палітычных зняволеных і адмены мер пакарання ў дачыненні ўсіх беларускіх грамадзян, якія былі асуджаныя ў сувязі з дэманстрацыяй 19 снежня 2010 г

б) рэкамендуе Ураду Славацкай рэспублікі імкнуцца ў ходзе сваіх дзеянняў на двухбаковых і шматбаковых форумах да вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі.

в) рэкамендуе Прэзідэнту Славацкай рэспублікі, каб у сваіх двухбаковых і шматбаковых мерапрыемствах імкнуўся да вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі.

Апошнія навіны