"Гродна Азот" і "Гродна Хімвалакно" збіраюцца аб'яднаць
- 31.03.2011, 17:32
На Гродзенскім ААТ «Гродна Азот» праходзіць пазачарговы сход акцыянераў.
Асноўнае пытанне, якое разглядаецца падчас сходу – рэарганізацыя прадпрыемства шляхам далучэння да яго іншага буйнога вытворцы - ААТ «Гродна Хімвалакно», паведамляе Радыё Рацыя.
У бюлетэні для галасавання акцыянеры павінны выказацца «за», «супраць» або «ўстрымацца».
Прапаноўваецца рэарганізаваць ААТ «Гродна Азот» шляхам далучэння да яго ААТ «Гродна Хімвалакно».