40 пацярпелых пры тэракце знаходзяцца ў цяжкім стане
- 12.04.2011, 12:30
Стан 40 пацярпелых пры тэракце ў менскім метро лекары ацэньваюць як цяжкі.
Пра гэта паведаміў у аўторак міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко.
"У лякарнях Менска па стане на 8.00 аўторка знаходзіцца 151 чалавек, якія пацярпелі пры выбуху ў метро ў панядзелак увечары. 40 чалавек - у цяжкім стане", - паведаміў ён журналістам. Пры гэтым стан 58 пацыентаў ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці, перадае РІА "Новости".
Міністр таксама паведаміў, што ў ліку пацярпелых - тры цяжарныя жанчыны і адно дзіця. "Іхні стан не выклікае ў медыкаў асцярог", - сказаў Жарко.
У аўторак міністэрства абароны Беларусі паведаміла, са свайго боку, што колькасць пацярпелых пры выбуху ў метро складае 157 чалавек, з іх 26 знаходзяцца ў цяжкім стане, 58 - у стане сярэдняй ступені цяжкасці.