BE RU EN

Лукашэнка перадаў пацярпелым ад тэракту два заробкі

  • 14.04.2011, 10:56

Гаворка можа ісці аб суме ў 600 даляраў.

Аляксандр Лукашэнка вырашыў асабіста дапамагчы пацярпелым у выніку тэракту ў менскім метро, ​​паведамляе прэс-служба кіраўніка.

Як адзначаецца ў афіцыйнай заяве, Лукашэнка перадасць на дабрачынны рахунак два свае месячныя заробкі. Памер сумы пры гэтым не ўдакладняецца.

Па дадзеных агенцтва РБК, Лукашэнка атрымлівае каля 300 даляраў на месяц, хоць беларуская апазіцыя сцвярджае, што гэтая сума моцна заніжаная.

Раней паведамлялася аб тым, што дзяржава выдзеліць кожнай сям'і загінулых у выніку тэракта на станцыі «Кастрычніцкая» па 11,5 тыс. даляраў. Што тычыцца параненых, то выплаты будуць залежаць ад цяжкасці траўмаў - сумы вар'іруюцца ад 200 да 1100 даляраў.

У выніку выбуху на «Кастрычніцкай» загінулі 12 чалавек, больш за 190 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

Апошнія навіны