Беларусы ахвяравалі на дапамогу пацярпелым паўмільярды рублёў
- 14.04.2011, 12:07
На рахункі Менгарвыканкама ўжо паступіла звыш 458 млн. рублёў ахвяраванняў для дапамогі пацярпелым падчас трагічных падзей у сталічным метро.
На дабрачынныя рахункі Менскага гарадскога выканаўчага камітэта працягваюць паступаць ахвяраванні для дапамогі пацярпелым падчас трагічных падзей, якія адбыліся 11 красавіка на станцыі сталічнага метро «Кастрычніцкая», паведамляе прэс-служба Менгарвыканкама.
Па стане на 13 красавіка сума ахвяраванняў склала 6 млн. 817 тыс. рублёў, па стане на сённяшні дзень - ужо больш за 458 млн. рублёў.