BE RU EN

Гаспадарчы суд Менску разгледзіць пазоў БНФ аб арэндзе офіса

  • 19.04.2011, 11:15

Папярэдняе пасяджэнне гаспадарчага суда Менска па пазове партыі БНФ адносна працягу арэнды офіса адбудзецца ў аўторак.

Аб гэтым паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у партыі.

На думку прадстаўнікоў партыі, шанцы на захаванне за партыяй офіса ў цэнтры горада невялікія, аднак яны ёсць.

Тэрмін арэнды офіса па пр.Машэрава, 8 скончыўся 31 сакавіка. Раней партыя мела дамову на бестэрміновую арэнду, потым была заключаная дамова на арэнду на адзін год, з пісьмовай гарантыяй падаўжэння на тры гады з 2011 года.

Прычынай скасавання дамовы арэнды з боку ЖРЭА, па словах прадстаўнікоў партыі, з'яўляецца парушэнне тэрмінаў аплаты арэнды ў мінулыя гады. Аднак, з лета 2010 года праплата ажыццяўляецца без парушэнняў.

Партыя БНФ з'яўляецца найстарэйшай беларускай апазіцыйнай партыяй.

Апошнія навіны